Rating All.BY
Навіны і аб’явы
Вечары арганнай музыкі
Запланаваныя мерапрыемствы
17.04.2010 г.

Image Запрашаем наведаць вечары арганнай музыкі, якія адбудуцца ў суботу, 24 красавіка  і ў сераду 28 красавіка 2010 г. 

24 красавіка праграму прадставіць арганіст з Германіі -
Мацей Якаб (Matthias Jacob). Будуць прадстаўлены творы Ё.С. Баха, М. Рэгера і інш. Пачатак а 19:30.

28 красавіка  а 19:30 - канцэрт класа аргана дацэнта У.В. Неўдаха. Выканаўцы - студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Кацярына Нікалаева, Марыя Янушкевіч, с. Кацярына Арлоўская, Аліна Мельнік
Клас выкладчыка К.М. Пагарэлай: Ірына Маштакова
У праграме творы Л. В’ерна, П. Эбена, Л. Бёльмана і інш.

Уваход на канцэрты вольны

 
Ці ведаеш, што ты носіш?
Абнаўленні на сайце
04.12.2009 г.
ImageСёння многія людзі захапляюцца рознымі амулетамі, знакамі і г.д. часам не ведаючы значэння і гісторыі гэтай сімволікі, якая часам, носіць антыхрысціянскі характар. Прапануем азнаёміцца з артыкулам "Ці ведаеш, што ты носіш".
 
«Рэальнасць і хрысціянства». Рэкалекцыі для моладзі
Навіны
09.09.2009 г.

25–26 верасня 2009 г. у нашай парафіі адбыліся рэкалекцыі на тэму «Рэальнасць і хрысціянства», якія праводзіў духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзь Куляха OCD.

 
Аб'явы для моладзі
Aб’явы
09.09.2009 г.

Запрашаем моладзь далучацца да актыўнага ўдзелу ў жыцці парафіі!

Падрабязней...
 
Парафіяльны хор запрашае
Aб’явы
09.09.2009 г.

ImageЗ пачаткам новага навучальнага года, традыцыйна распачынаюцца рэпетыцыі нашага моладзевага парафіяльнага хора GLORIA. Сардэчна запрашаем усіх, хто хацеў бы спяваць у хоры і гэтым больш актыўна прычыніцца да праслаўлення Бога падчас набажэнстваў, далучыцца да хора. Не абявязкова мець музычную адукацыю - галоўнае мець моцнае жаданне! Жадаючых просім звяртацца да арганістаў або ў закрыстыю.

 
Урачыстасць першай святой Камуніі
Навіны
31.05.2009 г.

Image31 мая, ва Урачыстасць Спаслання Духа Святога Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў 97 хлопчыкам і дзяўчынкам першую святую Камунію. Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да гэтага моманту вывучаючы катэхізіс і прымаючы ўдзел у занятках рэлігіі, таму сённяшні дзень стаў асаблівым для дзетак і бацькоў. У белым адзенні, якое сымвалізуе чыстасць душы пасля першай у іх жыцці споведзі, дзеці пасля пакрапення святой вадой і бласлаўлення бацькоў урачыста ўвайшлі ў святыню. Слезы шчасця можна было бачыць на тварах бацькоў і родных у гэты момант.
Пасля Імшы дзяцей чакаў святочны пачастунак і віншавальная праграма.
Прапануем ФОТАРЭПАРТАЖ з урачыстасці. 

 
Юбілей святарства кардынала Казіміра Свёнтка
Навіны
26.04.2009 г.
ImageУ нядзелю 26-га красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі Ad nutum Sanctae Sedis кардынал Казімір Свёнтэк цэлебраваў у архікатэдры 2 святыя Імшы з нагоды 70-й гадавіны святарства. Разам з кардыналам маліліся Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям'янка і шматлікія святары. Шмат віншаванняў і словаў шчырай удзячнасці выказалі розныя групы вернікаў у гэты дзень. Шмат слёзаў радасці і ўзрушэння можна было ўбачыць у хвіліны калі Казімір Свёнтэк распавядаў пра свой жыццёвы лёс. "ДЗЯКУЮ ПАНУ БОГУ" - такія словы кардынал  прамовіў на заканчэнне Імшы. Далучаемся да шматлікіх шчырых віншаванняў і сардэчна дзякуем кардыналу Казіміру Свёнтку за яго ахвярнае служэнне і чакаем у архікатэдры! 
Прапануем фотаздымкі ўрачыстасці. СПАСЫЛКА
 
Моладзевае чуванне
Навіны
19.04.2009 г.
Image18-19 красавіка 2009 года ў нашай святыні адбываўся сімпозіум прысвечаны культу Божай Міласэрнасці ў межах якога прайшло начное чуванне моладзі. Распачалося спатканне кацэртам гурта "AVE" клерыкаў  гродзенскай духоўнай семінарыі пасля якога парафія св. Тройцы з Мінску прадставіла пастаноўку аб жыцці св. Паўла. Прадоўжылася чуванне адарацый Найсвяцейшага Сакрамэнту,  ружанцовай малітвай. А 4-й гадзіне адбылася св.Імша, скончылася чуванне гадзінкамі да Маці Божай. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж. СПАСЫЛКА
 
Візіт міністра замежных спраў Чэхіі
Навіны
17.04.2009 г.
ImageМіністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, які ў гэтыя дні прабывае з візітам у Рэспубліцы Беларусь, 17 красавіка 2009 г. наведаў Архікатэдральны касцёл, дзе яго сустракалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі нашай Архікатэдры. Ён азнаёміўся з гісторыяй і убранствам святыні,  аглядзеў стэнды з фотаздымкамі і інфармацыяй пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Правёў некаторы час на малітве, на развітанне зрабіў запіс у памятняй кнізе ганаровых гасцей нашай святыні. ФОТА

Падрабязней...
 
ВЯЛІКДЗЕНЬ 2009
Навіны
16.04.2009 г.
ImageХРЫСТУС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! Шаноўныя госці і сябры нашай парафіяльнай інтэрнэт-старонкі! Сардэчна віншуем Вас з гэтым святам святаў! Няхай Хрыстус надае Вам надзею і напаўняе любоў'ю Вас і Вашых блізкіх! Прапануем вашай увазе фотарэпартаж са святкавання Вялікадню ў нашай архікатэдральнай парафіі. СПАСЫЛКА
 
<< Перш. < Папяр. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наст. > Апошн. >>

Вынікі 1 - 10 з 101


Дахаты Для друку Кантакт Пошук